Нацыянальны мастацкі музей плануе абмяняцца выставамі з музеямі Ізраіля

У 2011 годзе Нацыянальны мастацкі музей Беларусі плануе ажыццявіць абмен мастацкімі выставамі з вядучымі музеямі Ізраіля. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар НММ Уладзімір Пракапцоў.

Так, паводле слоў Пракапцова, запланавана выстава работ Юдэля Пэна ў адным з ізраільскіх музеяў. У Мінску мяркуецца прадставіць творы сучасных ізраільскіх мастакоў ці мастацтва XІX — пачатку XX стагоддзя, паведамляе БелаПАН.

На сустрэчы з кіраўніцтвам мемарыяльнага музея Халакосту і гераізму яўрэйства "Яд Вашэм" у Іерусаліме дамовіліся аб супрацоўніцтве ў стварэнні экспазіцыі, прысвечанай гета, якое ў гады Другой сусветнай вайны размяшчалася ў Міры. Электронныя копіі ўсіх пісьмовых і выяўленчых матэрыялаў пра Мірскае гета, якія знаходзяцца ў фондах музея "Яд Вашэм", будуць перададзены ў НММ, паведаміў Пракапцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі