Нацыянальны парк "Белавежская пушча" сёлета наведвалі 200 тыс. чалавек
Нацыянальны парк "Белавежская пушча" сёлета наведала 200 тысяч турыстаў. Юбілейным наведвальнікам і ўладальніцай адмысловага прыза - тэлевізара "Віцязь" стала 10-гадовая Вераніка Мануйла з вёскі Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 200-тысячны наведвальнік для нацыянальнага парка — значная лічба. Яшчэ пяць гадоў таму тут за год прымалі каля 100 тысяч гасцей.
БЕЛТА
БЕЛТА