Над домам у мінскім пратэстным квартале з’явіўся вялізны дзяржаўны сцяг
30 сакавіка над адным з дамоў у вядомым мінскім пратэстным квартале "Каскад" з’явіўся вялізны дзяржаўны сцяг. Відаць, гэта адказ на бел-чырвона-белы сцяг, які днямі там вывесілі паміж дамамі. Такім чынам, спаборніцтвы за сімволіку паміж мясцовымі жыхарамі і “неабыякавымі грамадзянамі” працягваюцца.
Чырвона-зялёны сцяг усталявалі невядомыя ў масках. Раней іх высілкамі дзяржаўныя сцягі з'яўляліся на дахах дамоў у іншых пратэстных кварталах сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.