НАДА: Ці будзе дыскваліфікаваны Арамнаў — вырашыцца цягам тыдня

Пытанне спартовых санкцыяў супраць Андрэя Арамнава і двух іншых беларускіх цяжкаатлетаў будзе вырашанае літаральна днямі. Для гэтага падчас чэмпіяната свету па цяжкой атлетыцы, які зараз праходзіць у Анталіі, збярэцца адмысловая дысцыплінарная камісія: “Ні пра якія дыскваліфікацыі пакуль што казаць нельга. У мяне ніякіх дакументаў няма, і, наколькі я ведаю, у нашых штангістаў няма. І ўвогуле, афіцыйна гэтая тэма нідзе не ўзнімалася, — распавёў Еўрарадыё дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Аляксандр Ванхадло. — Зараз у Турцыі ідзе чэмпіянат свету, падчас якога будзе адбывацца пасяджэнне міжнароднай дысцыплінарнай камісіі. Яна і разгледзіць пытанні санкцыяў за допінг.

Шанец на дыскваліфікацыю ў Арамнава ёсць: усё будзе залежыць ад таго, ці прызнае камісія правільным праведзенае даследаванне допінг-спробаў, узятых на чэмпіянаце Еўропы ў Мінску. У нас да якасці даследавання ўсць пытанні. Але калі камісія прызнае, што ўсё там добра — натуральна, будзе ставіцца пытанне пра санкцыі”.


Такім чынам тое, ці будзе дыскваліфікаваны Арамнаў, мусіць вырашыцца да 30 верасня — менавіта ў гэты дзень скончыцца сёлетні чэмпіянат свету па цяжкой атлетыцы.

Нагадаем, па звестках газеты "Прессбол", у допінг-спробе, якую ўзялі ў Андрэя Арамнава пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы ў Мінску, знайшлі сляды марыхуаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі