Надзея Астапчук — першая пераможца Брыльянтавай лігі

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук стала першай спартсменкай, якая атрымала галоўны прыз Брыльянтавай лігі — новай серыі прэстыжных лёгкаатлетычных турніраў. Як паведамляе РІА Новости, у сераду на турніры ў Цюрыху Астапчук атрымала чарговую перамогу ў сезоне. Яна кінула ядро на 20,63 метры. Чэмпіёнка свету і Алімпійскіх гульняў-2008 Валеры Адамс-Вілі з Новай Зеландыі паказала вынік 20,02 і заняла другое месца.

Беларуска, якая станавілася чэмпіёнкай свету ў 2005 годзе, набрала па выніках выступленняў у Брыльянтавай лізе 28 ачкоў і стала недасягальнай для новазеландкі (18 ачкоў). Гэты поспех прынёс Надзеі Астапчук 40 тысяч долараў прызавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі