Надзея Ермакова: Мы за расійскім рублём не пабяжым

Пра гэта старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова заявіла журналістам у суботу, 18 кастрычніка.
Яна адзначыла, што Казахстан, які разам з Беларуссю з’яўляецца сябрам Еўразійскага эканамічнага саюзу, не плануе аслабляць курс нацыянальнай валюты ўслед за расійскім рублём.

“А чаму мы павінны бегчы за расійскім рублём? А раптам ён як золата потым падымецца?” — падкрэсліла кіраўнічка Нацбанку.
 
На яе думку, шмат спекуляцыяй робіцца вакол тэмы дэвальвацыі расійскага рубля. “Заўтра ён скокне ўгару, дык што, мы будзем услед за ім бегчы?” — сказала Ермакова.   

Таксама яна мяркуе, што беларускім экспарцёрам не варта спадзявацца на аслабленне курса нацыянальнай валюты, а падвышаць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі за кошт скарачэння выдаткаў і змяншэння яе сабекошту.

Таксама Надзея Ермакова лічыць, што курс беларускага рубля сёння цалкам рэальны і ў будучыні Нацбанк будзе праводзіць плаўную дэвальвацыю, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі