Надзвычайнае здарэнне ў сакрэтнай частцы сувязі КДБ

Учора ў вайсковай частцы спецсувязі КДБ, якая месціцца ў Маладзечне, адбылося трагічнае здарэнне. Салдат тэрміновай службы атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Па неасцярожнасці грузавы аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся кантракнік, зрушыўся з месца і прыціснуў яго кузавам да сцяны. Па звестках, стан здароўя не дазволіў транспартаваць пацярпелага ў вайсковы шпіталь, таму аперацыю рабілі на месцы.

Цяпер салдат знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні маладзечанскай гарадской лякарні. Па словах загадчыка рэанімацыйнага аддзялення Пятра Шувалава, на дадзены момант стан здароўя салдата “цяжкі, але стабільны”. Каментаваць здарэнне ён адмовіўся. У вайсковай частцы таксама адмовіліся гаварыць на гэтую тэму, а таксама назваць прозвішча пацярпелага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі