Нафта маркі Brent каштуе ўжо менш за 32 долара за барэль
Нафта маркі Brent каштуе ўжо менш за 32 долара за барэль — $31,93. Гэта самы нізкі ўзровень з вясны 2004 года. Адзначаецца, што кошт на нафту падае на фоне чарговага абвалу на рынку акцый Кітая.
Цана барэля нафты WTI з пастаўкай у лютым на Нью-ёркскай таварнай біржы знізілася да 31,75 долара. Упершыню са снежня 2003 года, інфармуе ВВС.