Нафта “Санта-Барбара” пойдзе і праз грэкаў, і праз варагаў
Беларусь чакае ў ліпені пастаўку яшчэ аднаго танкера венесуэльскай нафты “Санта-Барбара”. Танкер з карысным аб’ёмам у 80 тысяч тон прыйдзе ў Прыбалтыку, паведамляе “Беларускі партызан”. Гэты маршрут распрацаваны з пункту гледжання лагістыкі і найбольш выгадны для пастаўкі венесуэльскай нафты. Пры гэтым праз Адэсу нафту з Венесуэлы таксама будуць дастаўляць.