"Нафтагаз Украіны": Кантракт з Расіяй падпішам у лістападзе
Кантракт на пастаўкі расійскага газу ва Ўкраіну ў 2009 годзе будзе падпісаны ў лістападзе 2008 года. Падпісваць яго будуць "Нафтогаз Украіны" і "Газпром". Пра гэта паведаміў старшыня праўлення ўкраінскай кампаніі Алег Дубец. Практычна ўсе вобласці Ўкраіны ўжо завінаваціліся "Нафтагазу Ўкраіны" больш за 1 мільярд грыўняў за пастаўкі газу ў ацяпляльны сезон 2007-2008 гадоў.
"Подробности"
"Подробности"