“Нафтан” і “Палімір” будуць прададзены “Лукойлу”?

Беларускія прадпрыемствы “Нафтан” і “Палімір” будуць прададзеныя расійскай кампаніі “Лукойл”. Пра гэта паведамляе газета “Наша ніва”, якая спасылаецца на ананімную крыніцу сярод працаўнікоў “Нафтана”.  Учора на наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшла аператыўная нарада, на якой гендырэктар Вячаслаў Якушаў паведаміў пра хуткую здзелку з расіянамі. Нібыта, “Лукойл” мае намер набыць больш за 50% акцыяў “Нафтана”.

Ні на беларускім прадпрыемстве, ні ў расійскай кампаніі пакуль ніякіх афіцыйных каментароў не даюць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі