НАК пакрыўдзіўся на “Прессбол” за “памыйку”
Як стала вядома Еўрарадыё, Нацыянальны Алімпійскі камітэт пакрыўдзіўся на газету “Прессбол” і пазбавіў яе акрэдытацыі на Алімпіядзе-2008 у Пекіне толькі з-за загалоўка да аднаго з матэрыялаў. Сам матэрыял журналісткі Парамыгінай і факты, у ім прыведзеныя, на рашэнне не ўплывалі. Проста ў аднаго з распачынальнікаў разборак даўнія рахункі з газетай. Пра тое, што ўся справа ў загалоўку да аднаго з матэрыялаў газеты, Еўрарадыё паведаміў першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка.
Генадзь Аляксеенка: “На саму назву паглядзіце: “Алімпійская памыйка”. Нідзе ў свеце нікому ў галаву не прыйдзе такое словазлучэнне напісаць. Пры такім падыходзе, згодна з Алімпійскай хартыяй, мы абавязаныя рэагаваць на такія рэчы”.
Па словах спартовага чыноўніка, змест артыкула Святланы Парамыгінай “Олимпийская помойка. НИИсследованный миллиард” не меў нічога агульнага з яго назвай. Кажа, там прыведзеныя факты даўно мінулых дзён, якія не было ніякай патрэбы сёння выцягваць на паверхню.
Як паведаміў Еўрарадыё галоўны рэдактар газеты “Прессбол” Уладзімір Беражкоў, незадаволенасць кіраўніцтва НАК і асабіста першага віцэ-прэзідэнта загалоўкам выказвалася адразу пасля выхаду газеты. Але, па яго словах, ён патлумачыў прэс-сакратару НАК Пятру Рабухіну, што сэнс словазлучэння не мае ніякага дачынення да алімпіяды, і на гэтым, нібыта, канфлікт улагодзілі.
Уладзімір Беражкоў: “Размова ў артыкуле ішла пра тое, што грошы, якія ішлі на алімпійскі рух і, у прыватнасці, на падрыхтоўку да Пекіна, адмываюцца ў расійскай фірме, якая ў народзе называецца “памыйкай”. Праз некалькі дзён я запытаўся ў Рабухіна, ці патлумачыў ён гэта Аляксеенку. Ён адказаў, што патлумачыў і праблем няма. Толькі трэба было напісаць не “Алімпійская памыйка”, а “Міністэрская памыйка”, бо грошы ішлі з Міністэрства спорту”.
Па словах галоўнага рэдактара, ён мае дакладную інфармацыю, што сябры выканкаму НАК падтрымалі прапанову аб пазбаўленні “Прессбола” акрэдытацыі, бо ім паведамілі, што гэтага хоча прэзідэнт. Таму сёння рэдакцыя звярнулася з адкрытым лістом да Лукашэнкі.
Уладзімір Беражкоў: “Гаварылі, што ініцыятыва ідзе з самага верху, ад Лукашэнкі. У гэтай сітуацыі мне нічога не заставалася, як звярнуцца да Лукашэнкі наўпрост. І ў сённяшнім нумары мы звярнуліся да яго з адкрытым лістом”.
Але па словах першага віцэ-прэзідэнта НАК Генадзя Аляксеенкі, прэзідэнт да ўчорашняга рашэння выканкаму НАК не мае ніякіх адносінаў.
Генадзь Аляксеенка: “З чыіх вуснаў прагучала, што гэта з дазволу альбо з узгаднення кіраўніка дзяржавы зроблена? Ініцыятыва сыходзіла нават не ад выканкаму, а ад алімпійскіх чэмпіёнаў, супрацоўнікаў галіны, якія прымусілі вярнуцца да гэтага пытання камісію. У нас спецыяльная камісія ў Алімпійскім камітэце”.
Адным з такіх чэмпіёнаў, каго абразіў загаловак артыкула ў “Прессболе”, быў Ігар Астапковіч. Еўрарадыё звярнулася да яго з просьбай патлумачыць, чаму ён захацеў так пакараць самую папулярную спартыўную газету краіны. Як высветлілася, у яго для гэтай помсты былі асабістыя падставы.
Ігар Астапковіч: “Вы разумееце, у мяне з “Прессболом” даўнія рахункі. Таму, што калі я яшчэ быў спартсменам, з яе старонак непрыгожа гаварылі пра мае нейкія няўдачы”.
Ён кажа, што не супраць крытыкі, але яна павінна быць абгрунтаваная і падштурхоўваць да выпраўлення негатыву. На яго думку, “Прессбол” ператварыўся ў крытыкана, журналісты якога нават не наведваюць трэніровачныя базы, а сядзяць у рэдакцыі. Таму, кажа, пакаралі іх заслужана. Праўда, прызнаўся, што сам чытае гэта выданне амаль рэгулярна.
Рэгулярна чытае “Прессбол” і першы віцэ-прэзідэнт НАКа Генадзь Аляксеенка. Але рашэнне выканкаму аспрэчваць не збіраецца. Таму ўсе надзеі на прэзідэнта Алімпійскага камітэта Лукашэнку. Але часу на тое, каб выправіць сітуацыю, амаль не застаецца. Па словах Уладзіміра Беражкова, апошні тэрмін акрэдытацыі – 1 сакавіка. А без акрэдытацыі ў Пекіне журналістам рабіць няма чаго.
Уладзімір Беражкоў: “Без акрэдытацыі ты там ніхто. Акрэдытацыя – гэта інструмент і магчымасць працаваць на гульнях. Калі ў цябе акрэдытацыі няма, ты не можаш падыйсці ні да аднаго спартсмена, ні да аднаго трэнера”.
Між тым, адразу пасля рашэння выканкаму НАК пазбавіць “Прессбол” акрэдытацыі, дзве вызваленыя вакансіі – карэспандэнта і фотакарэспандэнта – у той жа дзень размеркавалі па іншых выданнях. Свайго журналіста ў Пекін накіруе “Народная газета”, а фотакора – “Рэспубліка”. Як будуць адбіраць вакансіі наноў, калі прэзідэнт вырашыць дараваць газеце прабачэнне, сказаць складана.