Naka.. Pomidor/off... ці 8 сакавіка?
Вееельмі розныя
Naka і Pomidor/off нечакана для большасці фанатаў
абодвух гуртоў вырашылі даць супольны
канцэрт і такім чынам адсвяткаваць 8-е
сакавіка. Апошнім часам Naka
ўвогуле не ладзіць сольных канцэртаў
– толькі за апошні час гурт адыграў «жаночы»
канцэрт з Indra і Тарпач, з расійскім госцем
«Барто» ды іншымі. Калі з канцэртамі
Naka усё больш-менш зразумела, то вось
Pomidor/off апошні раз выступаў у Мінску прыкладна
год таму.
Спачатку сцэну даверылі гурту «Pomidor/off», выканаўцу больш "цяжкага" накірунку беларускай рок-музыкі. Харызматычнага і іранічнага А. Памідорава і яго гурт "Pomidor/OFF" упадабалі нават тыя, хто відавочна прыйшоў паслухаць усё ж такі Naku. Здаровая доля драйву і пэўная хвалю аптымізму ад Памідорава парадавалі і ўзрушылі публіку, але ж на танцпляц выйшлі ўсё ж нешматлікія. На жаль.
Спявачку з пранізлівым
жаночым вакалам і мужчынскім драйвам
– як часта называюць Анастасію Шпакоўскую,
- безумоўна ў залі чакалі і сустракалі
адпаведна. Роўна настолькі, наколькі
магла зрабіць гэтая колькасць прысутных.
Вельмі адчуваецца тое, што вакалістка
«Naka» Насця – акторка, таму і выступ яе
падобны на спектакль, дзе кожная песня
– новая дзея.
Глядачка: «На сённяшні дзень я лічу, што Насця – адна з самых яркіх і самадастатковых фігур беларускай сцэны. Яна «чапляе» глыбінёй зместу сваіх тэкстаў, а прастата мелодыі толькі падкрэслівае гэта. Мне вельмі падабаецца чысціня саунда гэтага гурта – нічога лішняга.Насця – сапраўдны лідэр. А яшчэ таму, што яна акторка, я яе трэба не толькі чуць, але і бачыць – гэта незабыўна. Свой першы яе канцэрт я проста стала як ўкапаная і баялася паварушыцца і ўздыхнуць... Апладысменты пасля песні – гэта лішняе, глядзіце – танпляц проста замірае, калі выходзіць ЯНА. На маю думку Нака – гэта знаходка, не будзьце раўнадушнымі і пераўтварыце яе ў адкрыццё»
Гледачы і сапраўды доўга патрабавалі «біс», а, атрымаўшы песню «Беги», усё роўна працягвалі няспынна скандаваць «Naka»!
Тады нехта ў залі ўзгадаў пра Аляксандра і «на біс» выклікалі «Pomidor/off», які нечакана для ўсіх выканаў разам з Насцяй Шпакоўскай песню Чака Бэры «Johnny B. Goode».
Думаю, у выніку для абодвух выканаўцаў гэты канцэрт стаў цікавым і карысным досведам.
Фота: Валянцін Хасяневіч