Налётчыкі паспрабавалі абрабаваць кватэру з дапамогай праса
У Маскве 12 чэрвеня адбыўся напад на жыхароў адной з кватэраў.
Чатыры злачынцы былі ўзброеныя нажом і прасам, інфармуе РБК. Злачынцы падабралі ключ да ўваходных дзвярэй, уварваліся ў пярэдні пакой і затрымалі гаспадароў кватэры. У момант нападу ў пакоі знаходзіліся чатыры чалавекі.
Потым рабаўнікі, пагражаючы расправай, паспрабавалі забраць банкаўскую картку гаспадара кватэры. Злачынцы выкарыстоўвалі прас і нож, яны катавалі пацярпелых.
Суседзі, пачуўшы шум у кватэры, выклікалі паліцыю. Паліцыянты затрымалі трох злачынцаў, яшчэ адзін уцёк праз акно, яго шукаюць.
Двое ахвяр былі шпіталізаваныя з нажавымі раненнямі і апёкамі.
Фота — news.nikcity.com