"Нам хоць Захад, хоць Усход ..."

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі знізілася колькасць прыхільнікаў інтэграцыі і з Еўрасаюзам, і з Расіяй.

Гэта паказалі вынікі нацыянальнага апытання грамадскай думкі, праведзенага 21-31 снежня 2010 года Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД).

Сайт НІСЭПД паведамляе, што "на гіпатэтычным рэферэндуме аб уступленні Беларусі ў Еўрасаюз "за" гатовыя прагаласаваць 35,3%, а "супраць" — 40,6%". У кастрычніку гэтыя суадносіны складалі 42,1% і 32,5%.

А "на рэферэндуме аб аб'яднанні Беларусі і Расіі" "за" прагаласавалі б 29,8%, "супраць" — 46,9%. Дадзеныя кастрычніка — 32,3% і 45,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі