Намеснік міністра: Беларусь гатова дапамагчы "Расатаму" будаваць АЭС у Венгрыі

Фота выкарыстоўваецца ў якасці илюстрации / stroyobzor.ua
Фота выкарыстоўваецца ў якасці илюстрации / stroyobzor.ua

Беларускія спецыялісты гатовы дапамагчы "Расатаму" ва ўзвядзенні двух блокаў венгерскай АЭС. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Паводле яго слоў, будаўнікі атрымалі каласальны вопыт, узводзячы АЭС у Астраўцы. У Венгрыі паабяцалі абмеркаваць гэтае пытанне падчас перамоваў, якія адбудуцца ў канцы сакавіка 2020 года ў Беларусі, піша minsknews.by.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым. Ён сказаў, што кампанія "Расатам" задаволена працай беларускіх спецыялістаў і, можа быць, яны неўзабаве адправяцца дапамагаць егіпецкім калегам у будаўніцтве чацвёртага блока АЭС "Эль-Дабаа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі