Намеснік міністра МУС прапаноўвае зрабіць піва ў кафэ таннейшым

У Беларусі неабходна адчыняць кафэ, дзе піва і слабаалкагольныя напоі будуць прадавацца з мінімальнай нацэнкай. Такое меркаванне на сустрэчы з работнікамі Мінскага маторнага заводу выказаў намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Яўген Полудзень.  На думку намесніка міністра, гэта дазволіць падвысіць агульную культуру ўжывання спіртнога, а таксама будзе вельмі актуальным у сувязі з заканадаўчымі новаўвядзеннямі, якія ўступаюць у сілу з 23 лютага, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, што закон уводзіць адміністрацыйную адказнасць за распіванне слабаалкагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, скверах, парках, у грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах. Пры гэтым, як патлумачылі праваахоўнікі Еўрарадыё, грамадскім месцам могуць прызнаць нават гаўбец прыватнай кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі