Намеснік прэм'ера хоча, каб прыватны бізнес прыйшоў у ЖКГ

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у пятніцу здзейсніў рабочую паездку ў Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці. Ён выказаўся наконт сітуацыі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Калінін лічыць, што прыватны бізнес неабходна прыцягваць у сферу тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду.

"Я за тое, каб у сферу ЖКГ прыйшоў прыватны бізнэс, — цытуе словы Анатоля Калініна БЕЛТА. — Перш за ўсё ў такія сферы, як азеляненне гарадскіх тэрыторый, тэхнічнае абслугоўванне. У такія манаполіі, як газазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, прыватны бізнэс у бліжэйшы час не прыйдзе. Хоць за мяжой і ў гэтых сферах аказвае паслугі прыватны бізнэс. Мы таксама рухаемся ў гэтым напрамку".

Намеснік прэм'ера адзначыў, што камунальныя паслугі ў нашай краіне аказваюцца "якасна і своечасова".


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі