Намесніка дырэктара мінскага вінзаводу падазраюць у хабары
Ён атрымаў 5 тысяч долараў за станоўчае вырашэнне пытання, якое было ў яго кампетэнцыі.
Намеснік генеральнага дырэктара па вытворча-тэхнічным забеспячэнні і камплектаванні ЗАТ “Мінскі завод вінаградных він” падазраецца ў хабарніцтве. Крымінальную справу на яго завёў Следчы камітэт. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, топ-менеджэр атрымаў хабар, знаходзячыся ў сваім аўтамабілі.
Ён абяцаў паспрыяць у вырашэнні пытання аб заключэнні і пралангацыі дамоваў транспартнай экспедыцыі і паставак сыравіны. Падазраваны цяпер знаходзіцца пад вартай, на яго аўтамабіль накладзены арышт, падрабязнасці справы ўдакладняюцца.