Намміністра абароны Украіны лічыць, што да канца вясны вайна з РФ можа скончыцца
Уладзімір Гаўрылаў / uatv.ua
Намеснік міністра абароны Украіны генерал-маёр у адстаўцы Уладзімір Гаўрылаў у інтэрв'ю Sky News выказаў здагадку, што вайна з Расіяй можа скончыцца да вясны 2023 года.
Паводле яго словаў, украінскі бок не плануе спыняць наступ.
"Ва ўкраінскім грамадстве ёсць рашэнне, што мы ідзем да канца, — сказаў Гаўрылаў. — Людзі заплацілі шмат крыві за тое, чаго мы ўжо дамагліся. І ўсім вядома, што замарожаны канфлікт — гэта толькі працяг гэтай вайны".
Мірныя перамовы з Крамлём, па меркаванні Гаўрылава, магчымыя толькі пасля таго, як расійскія вайскоўцы пойдуць з украінскай тэрыторыі. У тым ліку, і з Крыма.
Да таго ж падчас інтэрв'ю Гаўрылаў выказаў здагадку, што Расія можа стукнуцца з феноменам "чорнага лебедзя" — нечаканай падзеі, якая можа змяніць расстаноўку сіл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.