Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў едзе на прагляд у Арабскія Эміраты
Віталь Радзівонаў, нападаючы барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі, накіроўваецца на прагляд у расійскі клуб “Крылы Саветаў” з Самары. 4 студзеня самарцы збіраюцца ў Маскве прайсці паглыбленае медычнае
абследаванне, пасля чаго яны вылятаюць на збор у Аб’яднаныя Арабскія
Эміраты. Праўдападобна, у Дубаі з імі паляціць і Радзівонаў, паведамляе
“Электронны Барысаў”.