Нападнікаў на беларускае консульства прывезлі ў суд

Пецярбургскіх анархістаў, якія "акупавалі" сёння беларускае консульства, даставілі ў суд. Як паведамляе сайт "Курьер-Медиа.Ру" са словаў аднаго з затрыманых, іх вінавацяць у адміністрацыйным правапарушэнні, а менавіта - невыкананні законных патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі.  Як паведамляла Еўрарадыё, чацвёра расійскіх анархістаў сёння "акупавалі" ў Санкт-Пецярбургу консульства Беларусі. Яны патрабавалі вызваліць з-пад арышту іх калег, змешчаных за краты пасля нападу 30 жніўня на расійскую амбасаду ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі