Напрыканцы кастрычніка і на пачатку лістапада будзе цёпла

Сіноптыкі абяцаюць, што пятніца, 29 кастрычніка, будзе адзначаная туманамі. Пераважна яны чакаюцца на поўдні краіны. Дажджы пройдуць уначы. Тэмпературы паветра ўдзень +4…+10, уначы -2 …+4. Як распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтру Вольга Фядотава, апошнія выходныя кастрычніка будуць без істотных ападкаў:

Фядотава: "У апошнія выходныя месяца істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будуць качаваць туманы. Тэмпература паветра ў суботу +5...+11 удзень, па паўднёвым захадзе да +13 градусаў. Уначы -2…+5. У нядзелю тэмпература будзе цяплейшая яшчэ на некалькі градусаў. У дзень тэмпература будзе ад +7 да +13, у Брэсцкім раёне да +15 градусаў".

Спн.Фядотава таксама адзначыла, што ў пачатку лістапада захаваецца цёплае надвор’е. Сярэднясуткавая тэмпература на 3-5 градусаў будзе перавышаць кліматчную норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі