Напярэдадні прыезду Лукашэнкі ў жыхароў Баранавіч забіраюць стрэльбы
У баранавіцкіх паляўнічых, чые дамы размешчаныя на вуліцах, па якіх, магчыма, у дзень адкрыцця Лядовага палаца будзе ехаць Аляксандр Лукашэнка, забіраюць стрэльбы. Як паведамляе "Intex-press", міліцыянты абяцаюць мужчынам, што зброю яны змогуць забраць пасля 29 снежня. У Баранавіцкім ГУУС кажуць, што выконваюць патрабаванне Службы бяспекі прэзідэнта.