Напярэдадні выбараў дзяржава абяцае шматдзетным бясплатныя кватэры
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны распрацавала праграму дэмаграфічнай бяспекі на наступныя пяць гадоў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Новая праграма для шматдзетных сем'яў, якая з'явілася напярэдадні выбараў, - цэлы спіс прыемных новаўвядзенняў. Па-першае, за нараджэнне трэцяга і наступнага дзіцяці дзяржава ў наступным годзе абяцае заплаціць у выглядзе аднаразовай дапамогі амаль 10 тысяч долараў. Паводле абяцанняў, льготы на набыццё жыцця шматдзетным сем'ям пачнуць дзейнічаць з новага года. Пры нараджэнні трэцяга дзіцяці дзяржава аплаціць 75% кошту льготнага крэдыту, а чацвёртага - усе 100%.