Нардэп Шаўчэнка, які ездзіў да Лукашэнкі, заяўляе пра службу ў войску Украіны
Украінскі дэпутат Яўген Шаўчэнка (які ездзіў у Беларусь і абяляў рэжым Лукашэнкі) заяўляе, што пайшоў служыць ва Узброеныя сілы Украіны. Пост пра гэта з'явіўся праз суткі пасля паведамленняў пра тое, што нардэпа затрымалі пры спробе выехаць у Польшчу.
"Увага! Усё, пра што напісалі СМІ, пра маё затрыманне супрацоўнікамі СБУ на мяжы, — ёсць фэйк. Нейкі час я быў не на сувязі. Калі ўбачыў у інтэрнэце гэтую лухту быў здзіўлены. Ніхто і нідзе мяне не затрымліваў", — гаворыцца ў допісе Шаўчэнкі.
Ён сцвярджае, быццам праходзіць службу ў вайсковай часці А0515. У інтэрнэце можна знайсці тлумачэнне, што гэтая часць прыпісаная да Галоўнага ўпраўлення разведкі Узброеных сіл Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.