Наркагандляр прадаў макавую саломку міліцыянтам

Два з паловай кілаграмы макавай саломкі прадаў жыхар Баранавіцкага раёна… міліцыянтам. Як паведамляе газета “Intex-press”, супрацоўнікі міліцыі “вялі” наркадылера на працягу некалькіх месяцаў. Ён гадаваў мак на ўласным прысядзібным участку, а па тавар пакупнікі прыбывалі да яго дахаты. Сярод іх “апынуліся” і міліцыянты. Як высветлілася, парушальнік ужо судзілі ў 90-х гадах за забойства, а ў 2000-х — за рабаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі