“Народная воля” атрымала чацвёртае папярэджанне
13 верасня міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падпісаў чарговае папярэджанне “Народнай волі”, паведамляе “Наша Ніва”. Выданне вінавацяць у распаўсюдзе неадпаведнай рэчаіснасці інфармацыі. Гаворка ідзе пра артыкулы “КДБ адправіў дзяржкантроль у накаўт” і “У КДК разгараецца новы карупцыйны скандал”. У папярэджанні Мінінфармацыі гаворыцца, што “распаўсюд непраўдзівай інфармацыі пра дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю дыскрэдытуе ўказаны орган, можа адмоўна адбіцца на яго дзейнасці і пацягнуць іншыя негатыўныя наступствы”.
Нагадаем, што першае папярэджанне “Народная воля” атрымала лістападзе 2009 года за публікацыю ліста Ігара Драко, дзе Міністэрства інфармацыі пабачыла “заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”. У студзені гэтага года газету папярэдзілі за няправільны пералік газетных шапікаў, дзе можна падпісацца на “Народную волю” па льготнай цане. 31 траўня выданне атрымала папярэджанне за публікацыю ўспамінаў Іллі Копыла «Нябышына. Вайна».