“Народны кантроль” дамогся вяртання прыбіральні ў Пружанах (фота)
Актывісты ініцыятывы "Народны кантроль" шляхам збору подпісаў дамагліся таго, што 22 красавіка ў цэнтры горада зноў адчынілі грамадскую прыбіральню, зачыненую ў сакавіку. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё жыхар Пружанаў Уладзімір Радзівончык.
"Мы збіраемся дамагацца паляпшэння штодзённага жыцця людзей, гуртуючы іх для сумеснага грамадскага дзеяння на агульную карысць" - паведамілі Еўрарадыё сябры ініцыятывы.
На рахунку актывістаў, якія пазіцыянуюць сябе як складная частка “Руху за свабоду” - закрытыя працечкі ў дахах і ўсталяванне ў мікрараёне “Завадскі” “ляжачага паліцэйскага”.
Усяго гэтага «Народны кантроль» дамогся з дапамогай арганізаваных зваротаў да ўладаў і публікацыяў у бюлетэні “Вы і мы”.
На здымках аўтара: лагатып "Народнага кантролю" і плён іх першага поспеху - прыбіральня ў будцы "Рамонт абутку" - адзіная ў цэнтры горада.