NASA расследуе першае ў гісторыі злачынства, здзейсненае ў космасе
NASA расследуе першае ў гісторыі злачынства, здзейсненае ў космасе: узлом чужога банкаўскага рахунка з борта МКС.
Як паведамляе Бі-Бі-Сі, амерыканская астранаўтка Эн Маклейн прызнае, што падчас палёту без ведама сваёй аднаполай сужэнкі зайшла на яе банкаўскі рахунак. У той час Маклейн афармляла развод і не лічыць, што здзейсніла правапарушэнне.
Тым не меней, яе цяпер ужо экс-сужэнка Самер Уордэр падала скаргу на несанкцыянаваны доступ і выкраданне асабістых звестк у Федэральню гандлёвую камісію ЗША, а таксама генеральнаму інспектару NASA.
Маклейн заяўляе праз свайго адваката, што хацела пераканацца: сямейны бюджэт у парадку і грошай хапае на аплату рахункаў і клопат пра сына Уордэн, якога пара гадавала разам.
Маклейн і Уордэн пажаніліся ў 2014 годзе, а праз чатыры гады Уордэн падала на развод.
Паводле міжнароднага пагаднення паміж краінамі-ўласнікамі МКС, на чалавека, які знаходзіцца ў космасе, распаўсюджваюцца законы яго краіны.