Насры замест Глеба?

Іспанскія газеты пішуць пра тое, што менеджэр беларускага футбаліста Аляксандра Глеба сустрэўся са спартовым дырэктарам "Барселоны" Чыкі Берыгістайнам. Адбылася размова, якая задаволіла абодва бакі. Мяркуецца, што за Глеба "Барса" можа заплаціць 20 мільёнаў еўра. Аднак на Глеба прэтэндуюць таксама іспанскі "Рэал" і італьянскі "Інтэр".

Тым часам "Арсенал" падпісаў дамову з паўабаронцам французскага "Марсэлю" Самірам Насры. Француз будзе гуляць на пазіцыі Глеба, калі той усё ж такі пакіне "Арсенал".

"Комсомольская правда в Беларуси"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі