Наста Азарка: “Я не думала, што менавіта такі будзе прысуд”
“Еўрарадыё” датэлефанавалася да моладзевай актывісткі Насты Азаркі, якой сёння ў нясвіжскім судзе быў агучаны прысуд – штраф у памеры 1 мільён 200 тысяч рублёў. Так яе пакаралі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Вось што сказала Азарка:
“Я чакала ўсяго, што заўгодна, але я не думала, што менавіта такі будзе прысуд”.
Нагадаем, пракурор прасіў суд прызначыць моладзевай актывістцы штраф у памеры 15,5 мільёнаў рублёў.
Паводле словаў Насты Азаркі, сёння яе прыехалі падтрымаць каля 70 чалавек, 50 з іх знаходзіліся ў зале суда.
З Брэста адразу пасля вызвалення пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Нясвіж прыехаў Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.