Настаяцель праваслаўнага храма благаславіў Статкевіча і Уса
Кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус 3 снежня па дарозе ў Брэст на сустрэчу з выбаршчыкамі наведалі Свята-Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна, паведамляе БелаПАН.
Настаяцель храма айцец Сергій благаславіў кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, падарыў ім абразы і адслужыў малебен аб здароўі Статкевіча і Уса.
Як паведаміў Статкевіч, наведаць храм прапанавала яго ініцыятыўная група ў Брэсце. І гэта тое, што было неабходна, каб ачысціцца ад таго бруду, які на іх выліваюць, сказаў палітык.