Наступны фільм пра Бэтмэна стане апошнім

Рэжысёр Крыстафер Нолан  заявіў, што яго наступны фільм, прысвечаны Бэтмэну, стане апошнім з серыі.  Нагадаем, што папярэднія дзве серыі з Крысціянам Бэйлам у галоўнай ролі лічыліся “перазапускам” франшызы - і даволі паспяховым. Трэці эпізод скончыць усю трылогію.

У інтэрв'ю Los Angeles Times Нолан паведаміў, што яго брат Джонатан зараз працуе над сцэнарыем апошняй часткі, і ён збіраецца “ператварыць усю трылогію ў сапраўдны эпас, як гэтага і жадалі гледачы”.

“Мне вельмі падабаецца, што гэты фільм давядзе да канца ўсю гісторыю, - заўважыў рэжысёр. - Кіно, у адрозненні ад коміксаў, не можа вечна развіваць адну і тую ж гісторыю”.

Фота: movies.nytimes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі