Наступным сапернікам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў будзе "Вентспілс"
Вызначыўся сапернік барысаўскага БАТЭ ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Каманда Віктара Ганчарэнкі згуляе з латвійскім "Вентспілсам". У сераду ў Люксембургу латышы перамаглі мясцовы "Дзюдзеланж" з лікам 3:1 (дома ж святкавалі перамогу з лікам 3:0).
Першы матч БАТЭ праводзіць у гасцях 28 альбо 29 ліпеня, матч у адказ адбудзецца 4 ці 5 жніўня.
Першы матч БАТЭ праводзіць у гасцях 28 альбо 29 ліпеня, матч у адказ адбудзецца 4 ці 5 жніўня.