Наталлі Пяткевіч давядзецца дзяліцца ўладай?
У чацвер прэзідэнт прызначыў Валерыя Міцкевіча на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі. Еўрарадыё знайшло аднакурсніка чыноўніка сярод праваабаронцаў і паразмаўляла з аналітыкамі — чаго чакаць ад гэтага прызначэння. “Ва ўладу ідзе новая генерацыя палітыкаў", — адразу каментуе прызначэнне аналітык Раман Якаўлеўскі.
Паводле яго слоў, менавіта Міцкевіч праяўляў актыўнасць у складзе беларускай групы, якая абмяркоўвае з БДІПЧ АБСЕ змены ў Выбарчы кодэкс.
Нагадаем, да гэтага часу Валерый Міцкевіч узначальваў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў і працаваў намеснікам Лідзіі Ярмошынай.
Раман Якаўлеўскі: “Тое, што ён кваліфікаваны юрыст, — у тым, відаць, сумнявацца не варта. Пытанне ў тым, наколькі прафесіяналізм і кваліфікацыя могуць быць запатрабаваныя ў існуючай сістэме ўлады”.
Былы адвакат Гары Паганяйла сустракаўся з Валерыем Міцкевічам па родзе сваёй дзейнасці. У свой час Міцкевіч узначальваў суд Мінскага раёна і Заслаўя.
Гары Паганяйла: “Гэта юрыст высокага класу, прафесіянал і, па-мойму, досыць дэмакратычных поглядаў. Цешыць, што ў адміністрацыю прэзідэнта прыходзяць маладыя людзі... Гэта маладая генерацыя палітыкаў”.
Шчыра кажучы, маладым Міцкевіча назваць можна толькі ўмоўна, бо намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — 45 год. Тым больш цікава, што блогеры спрагназавалі магчымае прызначэнне Міцкевіча на гэтую пасаду яшчэ ў лютым. І не памыліліся!
“Думаю, што на вакантнае месца намесніка кіраўніка Адміністрацыі пойдзе ці то Міцкевіч, ці то Галаванаў. У другім выпадку Міцкевіч сядзе на Мінюст”, — цытата блогера l-c-sulla. Блогера сёння хвалюе, чаму прызначылі толькі праз паўгода.
Тым часам Гары Паганяйла гаворыць, што гэтае прызначэнне — пад Наталлю Пяткевіч. Бо яны абодва — моцныя юрысты, а гэта канкурэнцыя!
Гары Паганяйла: “Магчыма, пасунуць Пяткевіч на нейкую іншую пасаду, напрыклад, міністрам юстыцыі, ці яшчэ кудысьці.. Таму патрэбны чалавек, які змог бы замяніць яе на гэтым баявым пасту, таму што Пяткевіч курыравала юрыдычную службу Адміністрацыі прэзідэнта”.
Як нечакана даведалася Еўрарадыё, Валерый Мацкевіч — былы аднакурснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака. Яны разам вучыліся на юрфаку БДУ. Праваабаронца кажа, што той двоечнікам не быў:
Алег Гулак: “У такой няпростай сітуацыі, я думаю, падобнага фармату людзі будуць карысныя. У яго усё добра уладкавана, усё спакойна. Сям’я, дзеці... Я не думаю, што ёсць сэнс падрабязна распаўсюджвацца, таму што ў яго свая работа, а ў мяне — свая. Прынамсі, нармальныя чалавечыя адносіны захоўваюцца”.
Дарэчы, сёння 54-гадовы прэзідэнт — самы стары чыноўнік сваёй Адміністрацыі. І гэта таксама пра нешта гаворыць....
ДАСЬЕ ЕЎРАРАДЫЁ
Валерый Міцкевіч нарадзіўся 24 лютага 1964 года ў Лідзе. У 1989 годзе закончыў юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1989 па 2001 год працаваў у судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя.
З 2001 па 2005 год працаваў намеснікам міністра юстыцыі.
З 29 сакавіка 2005 года — дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў. Першы намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама.
Фота: rec.gov.by