Наталля Цылінская пасля ўчорашняга “золата” заваявала ў Пекіне “бронзу”

У кітайскай сталіцы праходзіць другі этап Кубка свету па веласпорце на трэку.
Беларуска Наталля Цылінская ў індывідуальнай гонцы на час на дыстанцыі 500 метраў выйграла “бронзу”. Яна саступіла пераможцы, Лісандры Гуэрэ Радрыгес з Кубы, 0,601 секунды. “Срэбра” дасталося Сімоне Крупескайтэ з Літвы.

Гэта ўжо другая ўзнагарода Цылінскай на пекінскім этапе Кубка свету. 7 снежня яна выйграла залаты медаль у спрынце.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі