Наталлю Радзіну папярэдзілі

У хату, дзе журналістка пражывае пад падпіскай пра невыязд пасля вызвалення з СІЗА КДБ, сёння прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Журналістцы загадалі праехаць з імі.

Наталлю Радину адвезлі ў мясцовы РУУС, дзе ёй нагадалі правілы знаходжання пад падпіскай пра невыязд і заявілі, што яе каментар да заявы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча можа з'яўляцца "разгалошваннем таямніцы следства". Журналістцы парэкамендавалі ўстрымацца ад падобных каментароў, паведамляе Хартыя-97.

Нагадаем, учора, каментуючы для Радыё Свабоды заяву Міхалевіча пра катаванні ў турме, Наталля Радзіна распавяла, што яе таксама пагрозамі схілялі да супрацоўніцтва з КДБ.

Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі