Натаўскія цягнікі пачалі ездзіць у Афганістан праз Беларусь

Паўночна-атлантычны альянс канчаткова дамовіўся з Беларуссю, а таксама Расіяй, Украінай, Узбекістанам і Казахстанам пра стварэнне новага транзітнага чыгуначнага шляху.
“Вядучай краінай” маршрута паставак для войскаў НАТА ў Афганістан названа Латвія. Першы пробны цягнік выправіўся з Рыгі 14 траўня і прыйшоў у Афганістан 9 чэрвеня, паведамляецца на сайце Альянса.

На сёння 75% несмяротных грузаў (прадукты, транспартныя сродкі) дастаўляюцца праз Пакістан. Але новы "паўночны калідор" неўзабаве можа стаць асноўным маршрутам паставак ў Афганістан.

Глядзі таксама:

NATO спадзяецца рабіць пастаўкі для войскаў у Афганістан праз Беларусь

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі