NATO: Расія не выводзіць войскі, а перадыслакуе іх для пераўзбраення
Енс Столтэнберг
Расія не выводзіць войска з Украіны, а перадыслакуе іх, каб пераўзброіць. Пра гэта заявіў генсек NATO Енс Столтэнберг:
— Тое, што мы бачым, не з'яўляецца рэальным вывадам войскаў. Але мы бачым, што Расія перадыслакуе свае войскі і адводзіць частку з іх назад, каб пераўзброіць іх, узмацніць, папоўніць запасы. Мы не павінны быць занадта аптымістычныя, таму што напады будуць працягвацца.
Паводле яго слоў, Расія мяняе стратэгію: цяпер больш увагі будзе надаецца поўдню і ўсходу Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.