Натуральныя елкі ў Мінску з'явяцца ў продажы з 24 снежня

Елачныя кірмашы збудуць працаваць у Мінску з 24 па 31 снежня. Агулам будзе 10 кірмашоў, якія будуць дзейнічаць без выходных і святочных дзён з 10.30 да 19.30. Купіць елкі можна будзе таксама 25 снежня на агульнагарадскім кірмашы каля Палаца спорту, а таксама на дадатковых гандлёвых месцах у раёнах горада.

З лясгасаў Міншчыны ў сталіцу плануецца даставіць каля 40 тысячаў натуральных елак. Каштаваць яны будуць ад 10 тыс.рублёў да 30 тыс.рублёў.

Дарэчы, штучная елка ў Мінску каштуе ад 10 тыс.рублёў да 300 тыс.рублёў, удакладняе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі