Наваполацкі хакеіст Сяргей Коласаў падпісаў кантракт з «Дэтройтам»

Выхаванец наваполацкага хакея будзе выступаць у складзе дзеючага ўладальніка Кубка Стэнлі. Абаронца зборнай Беларусі, якому зараз 22 гады, быў задрафтаваны клубам «Дэтройт Рэд Уінгз» яшчэ ў 2004 годзе. Два сезоны Сяргей выступаў у складзе каманды «Седар Рэпідз», фарм-клубе «Дэтройта», у Хакейнай Лізе Злучаных Штатаў (USHL). У сезонах 2005/2006 і 2006/2007 Коласаў правёў за акіянам 114 гульняў, у якіх закінуў 3 шайбы і зрабіў 18 выніковых перадачаў.

Мінулы сезон Сяргей правёў у складзе мінскага «Дынама», у форме якога стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі ў Экстралізе, а таксама выступаў на чэмпіянаце свету ў складзе нацыянальнай каманды краіны.

Як паведамляе афіцыйны сайт «Дэтройта», з Коласавым падпісаны кантракт на два года. Дэталі дамовы не выдаюцца.

«Дэтройт Рэд Уінгз» («Чырвоныя крылы з Дэтройта») – адна з самых тытулаваных каманд Нацыянальнай хакейнай лігі. Яна станавілася ўладальнікам Кубка Стэнлі 11 разоў, з іх чатырохразова – у сваёй найноўшай гісторыі (у сезонах 1996/1997, 1997/1998, 2001/2002 і 2007/2008).

Хімік

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі