Навумаў спадзяецца, што да траўня будзе прыняты закон аб амністыі
Амністыя можа пачацца ўжо ў траўні. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Ён нагадаў, што законапраект аб амністыі мусіць быць разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў на веснавой сесіі ў пачатку красавіка. І калі закон будзе прыняты, МУС пачне яго рэалізацыю ў апошні месяц вясны.
Як ужо паведамлялася, праект закона аб амністыі быў накіраваны ў Палату прадстаўнікоў кіраўніком Беларусі ў канцы 2008 года. Гэтая акцыя прымеркаваная да 65-х угодкаў вызвалення нашай краіны ад нямецкіх захопнікаў. Паводле папярэдніх разлікаў, у выніку амністыі на волю могуць выйсці больш за 4 тысячы чалавек.
БЕЛТА