Найбольш дэкларацый аб даходах падалі жыхары Мінску і Гомельшчыны

Больш за 69 тысяч дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе за 2008 год было прадстаўлена ў падаткавыя органы Беларусі па стане на 2 сакавіка. Пятую іх частку падалі індывідуальныя прадпрымальнікі, рэшту - фізічныя асобы.
Як паведамляе Міністэрства па падатках і зборах, у параўнанні з мінулым падатковым перыядам сёлета колькасць дэкларацый зменшылася амаль на 58 тысяч і гэта адбылося ў выніку зменаў падатковага заканадаўства.

Найбольш дэкларацый было пададзена ў Мінску - больш за 22 тысячы - і ў Гомельскай вобласці - амаль 9 тысяч, інфармуе БелаПАН.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі