Назіральнік: На ўчастку ў Брэсце ўскрывалі выбарчую скрынку

У Брэсце на выбарчым участку №111 у школе нумар 30 ускрылі выбарчую скрыню. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў назіральнік з гэтага ўчастку Андрэй Магер: Магер: “Я прысутнічаў пры апламбаванні ўрнаў выбарчых участкаў нумар 111 і 113 горада Брэста. Пасля двух дзён, сёння, я заўважыў, што на 111-м участку пячатка і бумажка з подпісам выбарчай камісіі знаходзяцца абсалютна  на іншым месцы і нязграбна пастаўленыя на выбарчую скрынку. У мяне ёсць фотаздымкі, я зафіксаваў гэтыя парушэнні,  і зараз складаю заяву, каб дакументальна гэта аформіць”.

Па словах Магера, старшыня камісіі гэтага выбарчага ўчастку запэўнівала яго, што ён памыляецца і пячаткі такія і былі. Назіральнік кажа, што скантактаваўся з юрыстамі, якія дапамогуць яму скласці акт аб правапарушэнні. Дакумент ён накіруе ў Цэнтравыбаркам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі