Вызначылі самую папулярную ў Беларусі назву вуліцы, і гэта не вуліца Леніна

Вызначылі самую папулярную ў Беларусі назву вуліцы, і гэта не вуліца Леніна

У Нацыянальным кадастравым агенцтве склалі рэйтынг найбольш папулярных назваў вуліц у Беларусі. Лідарам спісу стала вуліца Цэнтральная — такіх у нашай краіне ажно 5 тысяч 161, паведамляе БЕЛТА.

Таксама ў ТОП-5 увайшлі вуліцы Маладзёжная (2 171), Садовая (2 170), Лясная (2 108), Палявая (1 639).

Пры гэтым у рэйтынгу топавых назваў вуліц не знайшлося месца для вуліцы Леніна. У гонар правадыра сусветнага пралетарыяту назвалі толькі 759 элементаў вулічна-дарожнай сеткі. Прычым сюды ўвайшлі не толькі ўласна вуліцы Леніна, але і вытворныя найменні — Ульянаўская, Ленінская і г.д.

Не заўсёды дастаткова прозвішча, каб зразумець, у гонар каго назвалі вуліцу: напрыклад, вуліца Караткевіча ў Мінску ўшаноўвае памяць арганізатара і кіраўніка Мінскага падполля Дзмітрыя Караткевіча, а не класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Найдаўжэйшая назва ў вуліцы, што ў вёсцы Кукавячына пад Віцебскам — Героя Саветскага Саюза Пятра Лук'янавіча Грышчанкі.

Найкарацейшыя назвы складаюцца ўсяго з трох сімвалаў — вуліцы Гая, Лоя, Бор. Усяго ў рэестры такіх 44.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі