"Не атрымліваецца ў Расіі... шукайце шчасця ў іншай частцы планеты" (відэа)
Кіраўнік Беларусі даволі жорстка адрэагаваў на ўчорашнюю скандальную заяву Аляксея Кудрына і заклікаў урад кіравацца найперш нацыянальнымі інтарэсамі. Паводле слоў Лукашэнкі, цяпер вырашаецца лёс беларускай дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад беларускага ўрада спыніць выпрошваць у Расіі падтрымку і спрабаваць наладжваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па іншых накірунках.
"Не атрымліваецца ў Расіі, не трэба кленчыць, не трэба стагнаць і плакаць. Трэба шукаць шчасця ў іншай частцы планеты. Я гэта свядома публічна гавару", — заявіў Лукашэнка ў пятніцу на нарадзе па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Паводле Лукашэнкі, учорашняя заява міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына мусіла справакаваць паніку ў Беларусі: "Ён цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі і пачынае нас вучыць працаваць".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што заява Кудрына была ўзгодненая з расійскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным. Звяртаючыся да ўрада, ён заклікаў: "Давайце будзем будаваць сваю эканоміку і палітыку як суверэнная дзяржава. У нас шмат рычагоў уздзеяння на сітуацыю, на тыя выклікі, якія нам ствараюць, у тым ліку і ў Расіі". "Калі мы, нарэшце, пачнем мысліць, як чыноўнікі суверэннай, незалежнай дзяржавы?", — запытаўся Лукашэнка ў прысутных.
Таксама Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць моманту: "выстаім — будзе дзяржава, не выстаім — нас спляжаць і бясплатна ў кішэню пакладуць, і будзем пасля бегаць і глядзець налева і направа, каб нам кавалак хлеба са стала кінулі".
Фота — dni.ru