Каля гадзіны не працавала станцыя мінскага метро "Купалаўская"

Высветлілася, што ў 18.55 да машыніста цягніка метро звярнуўся нецвярозы мужчына і сказаў, што на станцыі знаходзіцца падазроны прадмет. Людзі з станцыі былі эвакуяваныя, праводзілася праверка, аднак нічога не знайшлі. Цягнікі праходзілі праз "Купалаўскую", але на ёй не спыняліся. Цяпер станцыя ўжо адкрытая.

Нагадаем, што 26 лютага з-за SMS з пагрозамі мінскае метро не працавала тры гадзіны, на ўсіх станцыях шукалі выбухоўку. У той жа дзень зламысніка затрымалі, распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі