Не толькі Балгарыя: свае парты для Расіі закрыла і Эстонія
Рускі карабель ідзе не ў Эстонію, не ў Балгарыю, не ў Італію, не ў Румынію, не ў Літву і не ў Бельгію.
17 красавіка свае парты для расійскіх караблёў закрыла і Эстонія. Выключэнне для караблёў, якія церпяць бедства, маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, перавозяць энерганосьбіты, ежу або лекі ў краіны ЕС.
Сёння стала вядома, што аналагічнае рашэнне прыняла і Балгарыя. А напярэдадні — Італія, Румынія, Літва і Бельгія. Усё з-за расейскай агрэсіі ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.