"Не — заводу!" Брэстчане зноў пратэставалі нягледзячы на каранавірус
12 красавіка сотні брэстчан зноў выйшлі ў цэнтр горада з пратэстам супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Яны ідуць па горадзе і выкрыкваюць "Не заводу АКБ".
Многія з праціўнікаў завода прыйшлі на акцыю ў масках. Паведамляецца, што на акцыі прысутнічаюць людзі ў цывільным.
Акцыі пратэсту ў Брэсце ладзяцца ад лютага 2018-га года. Спачатку людзі прыходзілі на плошчу Леніна кожную нядзелю, кармілі галубоў і пляскалі ў далоні. Пазней пачалі хадзіць па горадзе і выкрыкваць лозунгі. Такім чынам яны выказваюць сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы “Аэрапорт” ў свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”. Праект рэалізуе кітайская кампанія “АйПауэр”. Жыхары горада і бліжэйшых вёсак мяркуюць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна адаб’ецца на экалогіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.